ПАЛЯНДВІЦАГалоўная »
ПАЛЯНДВІЦА — мясны выраб; вяленае або вэнджанае мяса каля сярэдзіны хрыбта свіной тушы. Называлі таксама паляндрыца.
Яе зразаюць, соляць, націраюць часнаком, перцам і іншымі духмянымі прыправамі; для завяльвання ўпіхваюць у вычышчаную кішку, шчыльна абціскаюць, абвязваюць палатном і вешаюць у сухім праветраным месцы. Часам перад завяльваннем трымаюць у расоле. Звычайна паляндвіцу ўжываюць улетку — пад час працаёмкіх сельскагаспадарчых працаў.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» №26 (667) ліпень 2017 год |