Субота, 27.07.2024, 04:01

ПАЛЯВІК

Галоўная »
ПАЛЯВІК — вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў і іншых народаў. На тэрыторыі Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе велізарнага ценю. Быў увасабленнем небяспекі, што магла трапіцца чалавеку ў полі, на лузе.

Паводле павер'яў садзейнічаў або шкодзіў людзям: клапаціўся пра ўрадлівасць палёў і лугоў, адпуджваў шкодных насякомых або нахіляў да зямлі жыта, траву, скручваў іх, страшным абліччам і свістам палохаў людзей, прывальваў іх да зямлі, паражаў санцапёкам і нават забіваў. Узімку нібыта зацярушваў снегам дарогу, прымушаў блукаць падарожных.

У беларускім фальклоры вобраз палевіка адлюстраваны пераважна ў былічках.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №20 (661) май 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 38
Гасцей: 38
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.