ПАПШЫЧЫНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ДУХАГалоўная »
ПАПШЫЧЫНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ДУХА ў вёсцы Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Учынена ў 1990-я гады ў былым адміністрацыйным будынку.
Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам, завершаным з тарцовага фасада чатырохграннай сігнатуркай з крыжом на шпілі. Падоўжны франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі; з левага боку ўваход, вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|