Субота, 27.07.2024, 03:15

ПАРАЎНАЛЬНА-ГІСТАРЫЧНАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА

Галоўная »
ПАРАЎНАЛЬНА-ГІСТАРЫЧНАЕ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА – кірунак літаратуразнаўства, што вывучае ўзаемаадносіны дзвюх ці некалькіх літаратураў, а таксама тыпалагічную агульнасць, блізкасць ці адрозненне з'яваў, што ўзніклі ў іх.

Метадам параўнальнага вывучэння пры даследаванні фальклорнага матэрыялу карысталіся нямецкія філолагі браты Грым, расійскія фалькларысты А.Афанасьеў, Ф.Буслаеў. На аснове супастаўлення гэтых матэрыялаў у XIX стагоддзі выяўляліся агульначалавечыя тэмы, сюжэты і вобразы, разглядалася іх бытаванне ў літаратурах розных народаў. Гэты метад выкарыстоўваў А.Весялоўскі, які пісаў пра так званыя «сустрэчныя асяроддзі» і вывучаў некаторыя праблемы фальклору, у прыватнасці, узаемасувязі беларускага фальклору з фальклорам іншых народаў. Асновы сучаснага заходнееўрапейскага і амерыканскага параўнальнага літаратуразнаўства ў працах французскіх даследчыкаў Ф.Бальданспержэ і П. ван Цігема, якія не толькі высвятлялі канкрэтныя факты літаратурных сувязяў, але і распрацоўвалі тэорыю літаратурных уплываў.

У савецкія часы ў аснову параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства было пакладзенае адзінства сацыяльна-гістарычнага развіцця чалавецтва. Асноўныя задачы даследчыкаў: выяўленне гістарычнай агульнасці літаратураў у мінулым і наяўнасць літаратурных узаемасувязяў у сучаснасці, даследаванне вынікаў узаемадзеяння літаратураў як у асобных літаратурах, так і ў межах пэўнай іх сукупнасці, параўнальна-тыпалагічнае вывучэнне асобных фактаў у літаратурах розных народаў. Адрознівалі падабенства літаратурных з'яваў, што ўзніклі ў выніку агульнагістарычных працэсаў у грамадскім і культурным жыцці народаў (параўнальна-тыпалагічныя паралелі), ад падабенства літаратурных з'яваў, што развіліся як здабытак культурных кантактаў (формы літаратурных сувязяў і ўплываў). У аснове ляжаў пастулат, што развіццё кожнай нацыянальнай літаратуры адбываецца ў яе культурна-гістарычных кантактах з іншымі літаратурамі, што і абумоўлівае наяўнасць рознага роду сувязяў і ўплываў паміж імі. Узаемадзеянні паміж літаратурамі магчымыя толькі пры наяўнасці аб'ектыўных і суб'ектыўных (псіхалогія асобы) умоваў – пэўнага ўзроўню культурнага развіцця, класавых адносінаў, грамадскіх патрабаванняў у засваенні пэўных літаратурных з'яваў, падабенства і адрознення ў светаўспрыманні і ладзе жыцця, грамадскім гусце. Літаратурныя ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы ажыццяўляюцца ў розных формах: пераклад мастацкі і пашырэнне твораў у арыгінале (беларускі чытач, напрыклад, можа знаёміцца з рускай літаратурай у арыгіналах і ў перакладзе на беларускую мову), інтэрпрэтацыя сюжэтаў і вобразаў з іншых літаратураў, «нацыянальная адаптацыя», калі чужыя элементы замяняюцца нацыянальнымі, адпаведнымі грамадскім патрабаванням і духу часу (напрыклад, беларуская ананімная паэма «Энеіда навыварат» – пародыя на «Энеіду» Вергілія), а таксама выкарыстанне аўтарам асабістых уражанняў для стварэння арыгінальнага твора пра іншы народ (напрыклад, зборнік вершаў П.Броўкі« Далёка ад дому», 1960 год, напісаных у выніку паездкі ў ЗША; кнігі балгарскага празаіка С.Паптонева «Беларусь – белая балада», 1971 год, і «Бярозы, я застаюся ў вашым палоне!», 1972 год, іншыя).

Праблемы параўнальна-гістарычнага літаратуразнаўства распрацоўвалі і распрацоўваюць беларускія даследчыкі.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №43 (684) лістапад 2017 год
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.