ПАРТАЧЫГалоўная »
ПАРТАЧЫ — рамеснікі на тэрыторыі Беларусі канца XVI — XVIII стагоддзяў, якія не ўваходзілі ў цэхі рамеснікаў.
Тэрмін партач набыў адценне мянушкі, якая трэціравала такога рамесніка. Вырабы партачоў, выкананыя без прытрымкі нарматываў цэхавых уставаў, лічыліся горшымі па якасці, майстэрству, кваліфікацыі за вырабы цэхавых майстроў.
Крыніца: «Краязнаўчая газета» №2 (671) студзень 2018 год |