ПАРЫЖСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФАГалоўная »
ПАРЫЖСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОГА ЮЗАФА размяшчаецца ў вёсцы Парыж (Навадруцк) Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашаны прамавугольным домам пад двухсхільным дахам, завершаным на фасадным трохвугольным франтонам спічастым бляшаным шпілем з крыжом. Плоскасныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход арганізаваны праз прыбудаваныя збоку сенцы.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|