Субота, 27.07.2024, 04:04

ПІЛА

Галоўная »
ПІЛА — інструмент для апрацоўкі (распілоўкі) дрэва, мінеральных пародаў металу і іншага. Рабочая частка ўяўляе металічную пласціну ці дыск з зубчатым краем. Мае шэраг канструкцыйных варыянтаў у залежнасці ад спецыялізацыі. У традыцыйнай вытворчай практыцы ўжывалася некалькі тыпаў пілы: нажоўка, лучковая, цяслярская, падоўжная, прапільная (так званая лісічка або белачка) і іншыя. Найбольш старажытныя нажоўка (паводле археалагічных звестак вядомая з X стагоддзя) і двухручная цяслярская піла (XIV стагоддзя, выяўленая пры раскопках Гродзенскага замчышча). Недасканаласць зубчатага ляза і працаёмкасць тэхналогіі вырабу абмяжоўвалі сферу выкарыстання пілы ў перыяд сярэднявечча; ёю рабілі неглыбокія пазы і спілы ў дрэве; выкарыстоўвалі для апрацоўкі больш цвёрдых і крохкіх матэрыялаў — косці, мінералаў.

Сучасная цяслярская піла мае шырокае роўнае і пругкае палатно, выраб якога патрабуе спецыяльнай тэхналогіі з выкарыстаннем легіраваных металаў. У шырокі ўжытак увайшла ў другой палове XIX стагоддзя. Аднак у старых сялянскіх пабудовах, што захаваліся да нашага часу, канцы вуглоў нярэдка апрацаваныя сякерай. У канцы ХІХ стагоддзя ў вытворчай практыцы пачала шырока скарыстоўвацца піла для падоўжнай распілоўкі бярвёнаў на дошкі, брусы, дылі. Яна мела доўгае асіметрычнага профілю палатно з замацаванымі па канцах ручкамі. Бярвёны ў гэтым выпадку клалі на высокія сталюгі і іх распілоўвалі ўздоўж адначасова 2—3 чалавекі (звычайна адзін стаяў на бервяне і 1—2 на зямлі пад бервяном). Да сярэдзіны XX стагоддзя пілаванне дошак нярэдка вылучалася ў самастойны, часта адыходны промысел. У наш час на змену падоўжнай піле прыйшла піла-цыркулярка з механічнай цягай. Замест цяслярскай пілы ў асабістых гаспадарках усё часцей ужываюць ланцуговую бенза- альбо электрапілу. Сталярныя пілы — нажоўка, лучковая, прапільная — шырока скарыстоўваюцца ў хатняй гаспадарцы да нашага часу.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 06 (743) люты 2019 года;
«Краязнаўчая газета» № 07 (744) люты 2019 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 37
Гасцей: 37
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.