ПОРАЗАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ПОРАЗАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Поразава Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пастаўлена ў канцы 20 стагоддзя з дрэва.
Помнік народнага дойлідства. Кубападобная пабудова пад шатровым дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка — вертыкальна) прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|