Субота, 27.07.2024, 03:05

ПРЫГОДНІЦКАЯ ЛІТАРАТУРА

Галоўная »
ПРЫГОДНІЦКАЯ ЛІТАРАТУРА — творы мастацкай літаратуры аб рэальных ці выдуманых падзеях, насычаных займальнымі калізіямі, нечаканымі паваротамі, раскрыццём таямніцаў — ад крымінальных да навуковых. Цесна звязаная з навукова-фантастычнай літаратурай і дэтэктывам. Разнастайная паводле тэматыкі і жанраў.

Пачынальнік прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры — Янка Маўр; яго аповесці «У краіне райскай птушкі» (1927 год), «Сын вады» (1928 год), раман «Амок» (1929 год), прысвечаныя жыццю і барацьбе за свабоду каланіяльных народаў, абапіраюцца ў тым ліку і на гістарычныя ды краязнаўчыя сюжэты. Майстар прыгодніцкай прозы — Уладзімір Караткевіч (аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964 год; раман «Чорны замак Альшанскі», 1979—1980 гады і іншыя). Прыгодніцкі элемент на фоне гістарычных падзеяў характэрны для асобных твораў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Міхася Лынькова, Кузьмы Чорнага, Уладзіміра Дубоўкі, Барыса Мікуліча, Iвана Шамякіна, Iвана Сяркова, Леаніда Дайнекі, Уладзіміра Арлова, Ларысы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі, 3міцера Дзядзенкі ды іншыя.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 41 (814) кастрычнік 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 45
Гасцей: 45
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.