Субота, 27.07.2024, 03:12

ПРЫГОДНІЦКІ ФІЛЬМ

Галоўная »
ПРЫГОДНІЦКІ ФІЛЬМ — твор кіна- і тэлемастацтва, для якога характэрныя вострыя фабулы, займальнасць, выключнасць падзеяў, пакладзеных у аснову сюжэта, імклівасць развіцця дзеяння, асаблівыя сюжэтныя сітуацыі, матывы (небяспека, выкраданні і пераследы, пагоні, загадкі, тайны). Тэматыкай цесна звязаныя з дэтэктыўным фільмам, навуковай фантастыкай. Існуюць жанравыя разнавіднасці прыгодніцкага фільма: героіка-прыгодніцкі, дэтэктыўна-прыгодніцкі, навукова-фантастычны, а таксама трымценнік (трылер), вестэрн, фільм катастрофаў, жахаў гангстарскі і іншыя.

У першыя гады беларускага кінематографа ствараліся героіка-прыгодніцкія фільмы на матэрыяле грамадзянскай вайны: «Лясная быль» (1926 год, рэжысёр Юрый Тарыч) і «Хвоі гамоняць» (1929 год, рэжысёр Павел Малчанаў). Пазней былі створаныя стужкі, у шэрагу якіх за аснову ўзяты гістарычны грунт: «Палескія рабінзоны» (1935 год, рэжысёр Iосіф Бахар, Павел Малчанаў), «Міколка-паравоз» (1957 год), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959 год), «Анюціна дарога» (1968 год) і «Паланэз Агінскага» (1971 год, рэжысёр усіх Леў Голуб). Прыгодніцкая і гістарычная фабула ёсць ў кіна- і тэлефільмах «Дзяржаўная граніца» (1980 год, 1982 год, рэжысёр Барыс Сцяпанаў), «Чорны замак Альшанскі» (1984 год, рэжысёр Міхаіл Пташук), «Тры талеры» (2005 год, рэжысёр Iгар Чацверыкоў), «Масакра» (2010 год, рэжысёр Андрэй Кудзіненка ) ды іншыя. Тэндэнцыя ствараць на аснове прыгодніцкай фабулы фільм складанага філасофскага жанру, часцей за ўсё прытчу, выявілася, напрыклад, у фільме «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980 год, рэжысёр Валерый Рубінчык).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 42-43 (815-816) лістапад 2020 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 56
Гасцей: 56
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.