Субота, 27.07.2024, 03:04

ПУРЫЗМ

Галоўная »
ПУРЫЗМ (франц. purisme ад лац. purus чысты) — імкненне ачысціць літаратурную мову ад іншамоўных запазычанняў неалагізмаў, а таксама ад ненарматыўных лексічных і граматычных элементаў (напрыклад, народна-размоўных, прастамоўных, дыялектных). У шырокім сэнсе пурызм — залішне строгае, непрымірымае стаўленне да любых запазычанняў навізны і наогул да ўсіх выпадкаў скажэння і вольнага выкарыстання мовы. Характэрны для перыядаў найбольш актыўнага фармавання і станаўлення нацыянальных літаратурных моваў; звязаныя з сацыяльна-гістарычнымі, палітычнымі і культурнымі працэсамі, з бурным фармаваннем нацыяў або перыядамі нацыянальнага адраджэння.

На беларускай глебе тэндэнцыі пурызму найбольш выразна праявіліся ў 1917—1940-я гады, калі адбывалася актыўнае фармаванне лексічных, арфаграфічных, граматычных нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яны выражаліся ў выкарыстанні замест іншамоўных запазычанняў, інтэрнацыяналізмаў шырока вядомых агульнаславянскіх, усходнеславянскіх і рускіх лексемаў дыялектнай і вузка рэгіянальнай лексікі, у стварэнні некаторых штучных неалагізмаў на беларускім моўным матэрыяле. Значнае выражэнне атрымалі ў тагачаснай распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Разам з шматлікімі словамі жывой народнай мовы, што ў далейшым трывала замацаваліся ў беларускай тэрміналогіі, у тэрміналагічныя слоўнікі 1920-х—1930-х гадоў ўключаліся вузкія рэгіяналізмы, штучныя наватворы. У цэлым імкненне найбольш поўна выкарыстаць нацыянальныя моўныя сродкі не прыводзіла да якіх-небудзь крайнасцяў; многія словы і тэрміны прыжыліся і скарыстоўваюцца ў наш час.

Больш блізкая па часе хваля пурызму прыпадае на 1980-я—1990-я гады, час чарговага нацыянальнага Адраджэння. Яе элементы назіраюцца ў наш час, калі з аднога боку ў беларускую мову трапляе шмат запазычанняў (якім носьбіты мовы ў паўсядзённым жыцці спрабуюць знайсці адпаведнікі або стварыць іх на аснове беларускай лексікі), з другога — пашырэнне кола тых, хто пачынае вывучаць беларускую мову не з маленства, ад старэйшых беларускамоўных носьбітаў традыцыі, а паводле падручнікаў, твораў мастацкай літаратуры; часамі выяўляецца ў памкненні скарыстоўваць словы, адрозныя ад падобных словаў у суседніх славянскіх мовах.

Крыніца: «Краязнаўчая газета» №17 (838) май 2021 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 48
Гасцей: 48
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.