Субота, 27.04.2024, 22:17

ВАБА

Галоўная »
ВАБА – cпосаб палявання, заснаваны на прываблiваннi дзiчыны голасам або гукам на адлегласць выстралу. Лакальная назва вабенне. Патрабуе ведання звычак i паводзiн прамысловых звяроў i птушак, умення пераймаць ix галасы. Паляўнiчыя выкарыстоўваюць для вабы рзанастайныя гукапераймальныя iнструменты (вабiкi, вабiлы): звярыныя poгi, трубы, дудачкi, cвісткi i свiстулькі з дрэва, кары, костак.

Напрыклад, ласёў у перыяд гону прываблiвалi голасам ласiхi, якi iмiтавалi пры дапамозе хваёвага конуснага вабiка (у 1920-30 гг. выкарыстоўвалi лямпавае шкло або пустую пляшку з адрэзаным дном), аленяў – бычыным рогам, лiсоў – драўлянай пiскулькай, што iмітaвала мышыны пiск, качак – пiшчыкамi, ваўкоў – iмiтацыяй воўчага голасу, што ўтвараўся пры дапамозе вуснаў i далоней паляўнiчага, Высокапрафесiйная разнастайнасць вабы ваўкоў – паляванне з падыходу на падвыўку: у канцы лета ваўчанятам не хапае ежы i яны выпаўзаюць з логава насустрач бацькам на адлегласць 300-400 м. Вопытныя ваўчатнікi i ў наш час здабываюць ваўкоў тaкім спосабам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.