ВАЛДАЦІШЦІНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ МАРЫІ МАГДАЛЕНЫГалоўная »
ВАЛДАЦІШЦІНСКАЯ КАПЛІЦА СВЯТОЙ МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ размяшчаецца каля могілак ў вёсцы Валдацішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Учынена ў 1992 г. ў прыстасаваным будынку.
Твор народнага дойлідства. Вырашана звычайным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Франтальны працяглы фасад вылучаны па цэнтры чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|