ВАЛЬМАГалоўная »
ВАЛЬМА (ням. Walm) – тарцовы схiл чатырохсхiльнага даху. Утвараецца нахiленымi coxaмi або кpoквaмi, што злучаюць тарэц вiльчаковай кладкi (вiльчаковага бруса) з вугламi сцен будынка. Вальмавыя пакрыццi вядомы ў народным жыллi, гаспадарчых пабудовах, некаторых манументальных збудаваннях. На Палессi ў пачатку 20 ст. зафiксаваны будынкi з вальмавымi дахамі вянковай канструкцыi "ў рэж". Вальмы, што не даходзяць да нiзу або да верху даху (усечаныя нiзкiя шчыты над прычолкам або дымнiкi ў верхняй частцы вальма), называюцца паўвальмамi. Глядзіце артыкул Страха. |