ВЕЯЛКА РУЧНАЯ, шуфлікГалоўная »
ВЕЯЛКА РУЧНАЯ, шуфлік – прылада для веяння абмалочанага збожжа. Лёгкая драўляная лапатка (даўжыня 30 — 35 см, шырыня 15 — 20 см) з кароткай ручкай. Рабілі пераважна з суцэльнага кавалка дрэва (бярозы, асіны, вольхі, ліпы, вярбы), радзей з тонкіх дошчачак ці фанеры. Дно ўвагнутае (выдзеўбанае) або прамое (пераважна на паўночным усходзе Беларусі). |