ВЕРХНЕЧАРНІХОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЕРХНЕЧАРНІХОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках вёскі Верхняе Чарніхова Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы як пахавальня.
Помнік архітэктуры ампіру. Вырашана насыпным халмом-гротам, аформленым чатырохкалонным порцікамі з трохвугольным франтонам, апяразаным карнізам на буйных дэнтыкулах. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі дзвумя аконнымі і ўваходным праёмамі. Пад капліцай перакрытая цыліндрычным скляпеннем крыпта; у бакавых сценах арачныя нішы-пахавальні ў два ярусы.
|