Чацвер, 23.02.2012, 14:15

ВІЦЕБСКІ МУЗЕЙ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ


ВІЦЕБСКІ МУЗЕЙ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ створаны ў г.Віцебск паводле рашэння выканкама Віцебскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 17.12.1992 г. па ініцыятыве гарадской і абласной асацыяцый ветэранаў вайны ў Афганістане. Для наведвальнікаў адкрыты ў 1995 г. Музеем кіравалі І.М.Мажайцаў, А.А.Бяльніцкі. З 2004 г. дырэктар В.Ю.Аляксандрава.

Памяшканне музея знаходзіцца ў жылым доме, пабудаваным для воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пад экспазіцыю адведзены 3 залы, агульная плошча (2008) 136 м². У 1998 г. было выдзелена асобнае памяшканне пад фондасховішча (плошча каля 80 м²). Асноўны фонд складаюць 7850 прадметаў, навукова-дапаможны — больш за 7500 адзінак захоўвання.

Фонды ўключаюць калекцыі: дакументы, фотадакументы, рукапісы, друкаваныя выданні, адзенне, узбраенне, фалерыстыка, прадметы побыту, нумізматыка, баністыка і інш. Найбольш цікавыя экспанаты — трафейная зброя, боепрыпасы і рыштунак замежнай вытворчасці (кінжалы, гарматы-гаўбіцы, шабля пачатку 20 ст., міны, снарады, буйнакаліберны кулямёт, мінамёт, бронекамізэлькі і інш.); нацыянальныя касцюмы краін, якім аказвалася інтэрнацыянальная дапамога; прадметы побыту афганцаў (збаны, малельныя дыванкі, упрыгожанні). Асаблівую каштоўнасць уяўюць пісьмы, фотаздымкі, асабістыя рэчы і ўзнагароды загінуўшых воінаў.

Пастаянная музейная экспазіцыя называецца «Афганістан. Як гэта было: праблемы вайны і міру на фоне падзей 1979 — 1989 гг.».

Пер-шая зала экспазіцыі знаёміць з культурай, побытам, традыцыямі афганскага народа, гісторыяй Афганістана, расказвае аб прычынах увядзення савецкіх войск у гэтую краіну, першых ахвярах неаб'яўленай вайны, рабоце саветніцкага апарату.

Матэрыялы і экспанаты 2-й залы прысвечаны 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 339-му ваенна-транспартнаму авіяцыйнаму палку, якія дыслацыраваліся ў Віцебску, а таксама іншым падраздзяленням абмежаванага кантынгенту савецкіх войск, што знаходзіліся ў Афганістане.

Трэцяя зала — мемарыяльная, у ёй экспануюцца фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы, узнагароды 151 загінуўшага і памерлага ад ран і хвароб, атрыманых пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку, ураджэнца Віцебска і вобласці.

Побач з музеем 02.08.1997 г. адкрыты помнік «Боль» (скульптар І.Казак), які ўвекавечвае памяць загінуўшых воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Музей арганізоўвае выязныя выстаўкі («Вайна, і слёзы, і любоў», «3340 дзён і начэй афганскай вайны», «Афганістан... I боль, і слёзы»), вечары сустрэч ветэранаў-афганцаў са школьнікамі і навучэнцамі горада і вобласці, праводзіць лекцыі, урокі мужнасці. На базе музея праводзіцца прыняцце прысягі навабранцамі.

Адрас: 210032, г.Віцебск, вул.Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 20
Тэл.: +375-212-23-82-53
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [179]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [73]
Культура [79]
Адукацыя [3]
Спорт [12]
Здарэнні [6]
Грамадства [55]
Эканоміка [2]
Транспарт [27]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.