Субота, 04.05.2024, 04:19

«ВИЛЕНСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ»

Галоўная »
«ВИЛЕНСКИЕ ГУБЕРНСКИЕ ВЕДОМОСТИ» – афіцыйная газета. Выдавалася на рускай мове Віленскім губернскім праўленнем з 1838 г. да 28.09(11.10).1916 г. Выходзіла ў Вільні, у 1915 г. (№ 61 — 63) у Дзісне, потым у Туле.

Мела афіцыйны і неафіцыйны аддзелы. Неафіцыйны аддзел у 1846-63 гг. выходзіў як самастойная газета пад той жа назвай, з 1864 г. друкаваўся на апошняй старонцы газеты. Асвятляў мясцовае жыццё, змяшчаў даследаванні па этнаграфіі і фальклору [«Гісторыя, геаграфія, этнаграфія і статыстыка заходніх губерняў і Віленскай у асаблівасці», 1847 г. і «Этнаграфія Віленскай губерні», 1848 г. А.Кіркора, «Каляда (у Беларусі)», 1852 г., «Пра зборнік заходнярускіх прыказак і прымавак» P.I.Кулжынскага, 1866 г., і інш.], нарысы па гісторыі («Рух беларусаў на поўдзень Расіі да Кіева», 1868 г.), геаграфіі («Нарыс Лідскага павета ў тапаграфічных адносінах», 1849 г.), эканоміцы, статыстыцы, культуры, народнай асвеце і інш. У розны час выходзілі дадаткі да газеты: «Асобныя артыкулы», «Дадаткі».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.