Субота, 19.05.2012, 08:04

«ВІШАНЬКА»


«ВІШАНЬКА»карагод, танец, гульня. Карагод «вішанька» выконваецца парамі па крузе. Асноўны элемент — адначасовае кручэнне дзяўчыны пад рукой хлопца і вакол яго. Хлопец у гэты час простым крокам рухаецца ўслед за дзяўчынай. Танец «вішанька» выконваецца таксама парамі, але ў кожным рэгіёне падтрымка ў пары розная (простае злучэнне рук «кісць у кісць», накрыж перад сабой і інш.). Простым крокам выканаўцы рухаюцца па крузе, развярнуўшыся, ідуць назад. Характэрны кручэнне дзяўчыны пад рукой хлопца ў адваротным напрамку і пераход да другога партнёра. Танец і карагод зафіксаваны на паўночным захадзе Беларусі.

вішанька
Гульня "Вішанька". Выконваюць жыхары вёскі Сітцы Докшыцкага раёна

У гульню «вішанька» («Ірваць вішаньку») гулялі пераважна на каляды. Дзяўчына станавілася на табурэце паміж двух хлопцаў, якія, узяўшыся за рукі, ахоўваюць яе («вішаньку») ад трэцяга, які стаіць побач з імі. Дзяўчына трымае ў роце саломінку і паварочвае галаву з боку ў бок. Той трэці павінен падскочыць да дзяўчыны і губамі схапіць саломінку. Калі гэта ўдаецца, дзяўчына цалуе яго.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.