ВЯЛІКАСВЕНЦІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
ВЯЛІКАСВЕНЦІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Вялікая Свенціца Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы пры ўездзе ў прысядзібны парк.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад прарэзаны арачным уваходным праёмам, завершаны трохвугольным франтонам і фланкіраваны вуглавымі пілонамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|