BOЛAKГалоўная »
BOЛAK — традыцыйная рыбалоўная снасць; сеткавы мяшок, прымацаваны ў ніжніх канцах да двух шастоў (дзядоў). Для лепшага затаплення да мяшка прывязвалі камень. У час лоўлі мяшок знаходзіўся ў гарызантальным стане і адкрытай часткай быў накіраваны ў напрамку цячэння. Аб злоўленай рыбе даведваліся па паторгванні шнуроў (старажоў), што мацаваліся да верхняй плоскасці мяшка і ўтрымлівалі яго ў адкрытым стане.
Волак
Лавілі волакам з дзвюх лодак. Выкарыстоўвалі волак і без шастоў (на Дняпры): мяшок цягнулі за лодкамі на вяроўках. Вядомы на ўсёй Беларусі.
|