Субота, 19.05.2012, 08:14

ВУДА


ВУДА — рыбалоўная снасць. Традыцыйная вуда складаецца з вудзільна (драўлянае), лескі (са звітых конскіх валасоў, нітак), паплаўка (з пёраў птушак, хваёвай кары, коркаў), грузіла (у старажытнасці з каменьчыкаў, пазней металічныя), кручка (з косці, галінак, дроту). На кручок прыладжваецца чарвяк, лічынка, муха, падзёнка, гарох, хлеб і іншыя прынады. Ловяць рыбу вудаю з берага і з лодкі.

Раней на цячэнні выкарыстоўвалі напраўныя вуды, так званыя перавалокі, для падлёднага зімовага лову — блісні. На Беларусі вядома з глыбокай старажытнасці.

У наш час вуда — папулярная снасць аматарскага і спартыўнага лову рыбы. У вытворчасці сучасных вудаў шырока выкарыстоўваюцца сінтэтычныя матэрыялы і металічныя сплавы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.