ЗБОРГалоўная »
ЗБОР – нядзеля першага (зборнага) тыдня пасля масленіцы. Называлі таксама ізбор, узбор. Лічылася пачаткам збору селяніна ў поле («Святы Ізбор лемяшы купіў»). У народзе з гэтым днём звязваўся самы пачатак вясны: «Святы Ізбор — пагнала снег з гор, снягі зганяе, воды пускае».
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |