Субота, 27.07.2024, 03:03

Галоўная » 2020 » Снежань » 30 » Ганцавіцкія тэатралы адны з лепшых у Брэсцкай вобласці
19:07
Ганцавіцкія тэатралы адны з лепшых у Брэсцкай вобласці
На працягу двух тыдняў на Youtube-канале Дзяржаўнай установы культуры «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» трансліравалася дваццаць восем пастановак, падрыхтаваных тэатральнымі калектывамі Брэсцкай вобласці.

Ганцавіцкія тэатралы адны з лепшых у Брэсцкай вобласці

У намінацыі «Лепшая жаночая роль» і «Лепшая жаночая роля другога плана» дыпломамі першай ступені ўзнагароджана Анастасія Пупейка і Алена Новік з народнага тэатра «Мы» Ганцавіцкага гарадскога Дома культуры, а пастаноўка «Сяброўкі» гэтага тэатра адзначана дыпломам другой ступені (рэжысёр Ірына Гурская).


У намінацыі «Лепшы драматычны спектакль ваенна-патрыятычнай тэматыкі» дыпломам другой ступені ўзнагароджаны народны тэатр «Мы» гарадского Дома культуры, а ў намінацыі «Лепшае музычнае рашэнне» дыпломам быў адзначаны дзіцячы драматычны спектакль «Гратэск».


У намінацыі «Лепшы спектакль сярод лялечных тэатраў» дыпломам другой ступені ўзнагароджаны ўзорны лялечны тэатр «Усмешка» дзіцячай бібліятэкі (рэжысёр Алена Макатрэвіч).


А таксама граматай за актыўны ўдзел і папулярызацыю аматарскага тэатральнага мастацтва быў узнагароджаны народны тэатр «Паланіца» Вялікакруговіцкага СК.


Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 549 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Ганцавічы, Вялікія Круговічы, тэатр, Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, Конкурс
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2020  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 46
Гасцей: 46
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.