Аўторак, 23.04.2024, 23:05

Галоўная » 2021 » Сакавік » 29 » Ганцаўчанкі — пераможцы конкурсу «За што я люблю родную зямлю»
21:47
Ганцаўчанкі — пераможцы конкурсу «За што я люблю родную зямлю»
У пятніцу 26 сакавіка ў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў І-га Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», які быў прысвечаны Году малой радзімы і аб’яўлены летам 2020 года Цэнтрам даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН.

Святлана Шушко, Таццяна Маляўка і Аксана Карповіч — пераможцы І-га Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю»

Арганізатары конкурсу атрымалі болей за 800 творчых пісьмовых работ з розных куткоў Беларусі. Дасылалі паэмы, эсэ, казкі, нават невялікія навуковыя даследванні. У паэтычнай форме на конкурс было прадастаўлена 300 работ.

Конкурсныя работы павінны былі быць напісаны на высокім мастацкім узроўні, дасканалай мовай, вызначацца арыгінальнасцю і грамадскай актуальнасцю.

У выніку аўтарытэтнае журы адабрала сярод лепшых работы супрацоўнікаў ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Аксаны Уладзіміраўны Карповіч (дыплом пераможцы ІІ ступені) і Таццяны Уладзіміраўны Маляўка (дыплом пераможцы ў намінацыі «Замілаванне родным краем»), супрацоўніцы ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Святланы Уладзіміраўны Шушко (дыплом пераможцы ў намінацыі «Магутная сіла паэзіі»).

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 517 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Аксана Карповіч, Таццяна Маляўка, куонкурс, Ганцавічы, Ганцавіцкі раён, Святлана Шушко
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1392]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2021  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.