Пятніца, 26.04.2024, 03:51

Галоўная » 2010 » Кастрычнік » 29 » Міністр культуры Павел Латушка на Ганцаўшчыне
15:56
Міністр культуры Павел Латушка на Ганцаўшчыне
28 кастрычніка з аднадзённай працоўнай паездкай Ганцавіцкі раён наведаў міністр культуры Павел Паўлавіч Латушка. У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва, як член рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандыстскай группы Павел Паўлавіч сустрэўся з жыхарамі Малькавіцкага сельсавета.

У сваім выступленні высокапастаўлены госць адзначыў: "Наша культура з'яўляецца неад'емнай часткай агульнаеўрапейскай і нават сусветнай культуры. І мы яе шырока прапагандуем у свеце. На працягу апошніх пяці гадоў Дні беларускай культуры з вялікім поспехам прайшлі ў многіх краінах. Будуць яны праводзіцца і надалей, каб ведаў свет: ёсць такая нацыя -- беларусы".

Пад час мерапрыемства міністру культуры ўсе прысутныя маглі задаць свае пытанні, якія ў большасці сваёй тычыліся культурна-адукацыйнай тэматыкі: якую прафесію можна набыць у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; ці добра, што школам надаюць статус юрыдычнай асобы; і ці можна арганізаваць выступленне прафесійных сталічных артыстаў на сцэне Малькавіцкага сельскага клуба.

Пасля сустрэчы з насельніцтвам, якая праходзіла ў актавай зале Малькавіцкай САШ, Павел Паўлавіч наведаў мясцовы сельскі клуб, бібліятэку-музей, потым Хатыніцкія сельскі Дом культуры і бібліятэку, а таксама гарадскі Дом кульутры.

Адным з аб'ектаў наведвання быў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей, дзе госць пазнаёміўся з гісторыяй і прыродай нашага дзіўнага Палескага краю.

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Паўлавіч Латушка пакінуў такі запіс у кнізе водгукаў музея: "Шаноўныя сябры! Вялікі вам дзякуй за добрую працу на карысць нашай роднай беларускай культуры. Здароўя вам, дабрабыту і добрага настрою".

Фотарэпартаж: наведванне міністрам культуры Паўлам Паўлавічам Латушка
Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея









Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1775 | Дабавіў: admin
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2010  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.