Панядзелак, 29.04.2024, 15:43

Галоўная » 2013 » Ліпень » 22 » Наталля Рылка: «Я хачу стаць вядомай на ўвесь свет, каб бацькі мною ганарыліся»
18:28
Наталля Рылка: «Я хачу стаць вядомай на ўвесь свет, каб бацькі мною ганарыліся»
Выпускніцу сёлетняга года Наташу Рылка добра ведаюць не толькі ў гімназіі нашага райцэнтра. Прыгажуня Наталля ў 16 гадоў ужо дасягнула многага.

Наталля Рылка

Асляпляць адным позіркам, зачароўваць ласкавымі ноткамі песень – гэта яе прызванне. Знаёмыя ўпэўнены, што дзяўчына зможа заваяваць увесь свет. Родныя Ганцавічы яна ужо пакарыла.

"Першая песня, якую я выканала яшчэ ў дзіцячым садзе, называлася "Гномік". Тады мне было ўсяго толькі пяць, але ўва мне ўжо зараджалася спявачка. Я вельмі ўдзячная свайму выкладчыку музыкі Аксане Аляксандраўне Зялёнка, бо менавіта яна навучыла спяваць, раскрыла мае вакальныя дадзеныя і дапамагла развіць іх. У гімназіі нашага горада яна і цяпер працуе настаўнікам музыкі", – расказвае дзяўчына.

Наташа ніколі не сядзіць на месцы. У школе заўсёды была актывісткай, спар-сменкай. Яна займалася не толькі спевамі, але наведвала секцыю лёгкай атлетыкі, з’яўлялася ўдзельніцай танцавальнага калектыву "Імпульс", якім кіравала Наталля Генадзьеўна Задружная.

"Наталля Генадзьеўна навучыла мяне рухацца, раскрывацца ў танцы. Яна давала нам карысныя парады, якія спатрэбяцца ў жыцці. У яе выдатная пластыка, таму педагог вельмі хацела, каб мы, яе вучні, былі такімі ж, – прызнаецца юная артыстка. – Скажу шчыра, нам гэта ўдалося. Невыпадкова мы станавіліся пераможцамі ў розных конкурсах. Напрыклад, на свяце Дня дзяцінства занялі 1-е месца ў намінацыі "Спартыўны танец".

Бацькі цалкам падтрымліваюць дачку ва ўсіх пачынаннях і ўхваляюць захапленне вакалам. Калі ёсць талент, чаму б яго не развіваць?! Наташа заўсёды імкнулася расці творча. Яна ўдзельнічала ў першым культурным праекце г. Ганцавічы "Я – Талент". У намінацыі "Лепшы вакаліст 2012 года" атрымала перамогу. На гэтым праекце дзяўчына шмат чаму навучылася, у прыватнасці, уменню паводзіць сябе на сцэне, стварэнню непаўторнай манеры выканання. А яшчэ пазнаёмілася з цікавымі і адоранымі дзецьмі.

Наташа на дасягнутым не спынілася. Паспрабавала сілы ў рэспубліканскім конкурсе "Новыя вяршыні", які прайшоў у Мінску: выканала песню Паліны Гагарынай "Калыханка" і заваявала 2-е месца, атрымала грамату і кубак. Там жа пазнаёмілася з удзельнікамі тэлевізійнага праекта "Я – спяваю!". Гэта, безумоўна, дало штуршок да новых перамог.

У маі на базе гімназіі горада Ганцавічы праходзіў конкурс у фармаце "Еўрабачання" "3G voice", дзе вучні дэманстравалі сваё ўменне спяваць на англійскай мове. Наталля Рылка таксама паўдзельнічала. Дзякуючы таленту, харызме і руплівасці, яна стала ўладальніцай ганаровага 1-га месца.

"Мне падабаецца ўдзельнічаць у розных конкурсах, і, вядома ж, хацела б стаць спявачкай. Да нумароў рыхтуюся вельмі адказна. Выбіраю песню, якую мару выканаць, пачынаю вучыць. Рэпецірую і спяваю, калі нікога няма дома – так спакайней. Практыкаванні выконваю тыя, якія паказвалі на майстар-класах на праекце "Я – Талент".

Дзякуючы старанню, жаданню дасягнуць добрага выніку і веры ў свае сілы, Наталля Рылка дабіваецца поспеху. Несумненна, ёй дапамагаюць артыстызм, абаяльнасць і аптымізм. І тыя дарослыя, якія зацікаўлена ставяцца да юнай спявачкі, сваёй падтрымкай, а яшчэ навукай раскрываць талент дзяўчыны.

Дар’я ЗАНЬКА, аб’яднанне па інтарэсах "Юны рэпарцёр" РЦДЮТ, «Народная трыбуна»
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1745 | Дабавіў: admin | Тэгі: Наталля Рылка, Ганцавічы, Народная трыбуна
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2013  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.