Панядзелак, 29.04.2024, 17:43

Галоўная » 2011 » Кастрычнік » 26 » "Паланіца" паказала клас!
22:02
"Паланіца" паказала клас!
Паланіца, Вялікія КруговічыТэатр з’яўляецца адным з найбольш старажытных відаў мастацтва. Ён быў вядомым яшчэ ў старажытнай Грэцыі. У Беларусі ён узнік у 16 стагоддзі. Тэатр аб’ядноўвае ў сабе розныя віды мастацтва – музыку, літаратуру, харэаграфію, выяўленчае і дэкаратыўнае мастацтва. Менавіта па гэтаму ён з’яўляецца распаўсюджаным жанрам. У нашым раёне добра вядомы народны тэатр "Паланіца" Вялікакруговіцкага сельскага Дома культуры, які быў заснаваны у 1996 годзе. У кожнага чалавека ёсць свае захапленні, а яшчэ лепей, калі гэтыя захапленні на карысць не толькі сабе, а і людзям. Менавіта гэта і робяць удзельнікі тэатра. Падмуркам для гэтага калектыва была агітбрыгада, якую амаль 30 гадоў таму назад стварыла дырэктар клубнай установы Чэбатарэнка Ванда Іванаўна. У тыя часы праз сатыру і гумар паказваліся розныя негатывы грамадскага жыцця і ўслаўлялася ўсё лепшае. У розныя часы на тэатралізаваных падмостках свой талент прадстаўлялі людзі закаханыя ў тэатральны жанр. Тэатр мае багаты творчы рэпертуар, гэта пьесы Я.Купалы, А.Макаёнка, Р.Марчука. І.Чыгрынава, А.Міцкевіча, М.Чарота і іншых класікаў і сучасных аўтараў.

22-23 кастрычніка 2011 года ў Івацэвіцкім раёне адбыўся абласны фестываль аматарскага тэатральнага мастацтва "Тэатральнае Палессе-2011", у якім прынялі ўдзел 15 лепшых калектываў вобласці. Тэатр "Паланіца” прадстаўляў камедыю В.Ткачова "Жаночы вулей", з якой выступаў у вёсках Даманава і Быцень. Шчыра можна сказаць, што гледачы былі задаволены ігрой акцёраў. А гэта самае галоўнае.

Па вынікам фестываля дыплом у намінацыі "За лепшую жаночую ролю" атрымала Ванда Чэбатарэнка. Калектыў таксама атрымаў дыплом 2 ступені "За лепшы спектакль абласнога фестываля аматарскага тэатральнага мастацтва «Тэатральнае Палессе-2011»".

У спектаклі ўдзельнічалі Леанід Блінкоўскі, Ванда Чэбатарэнка, Ала Шаматульская, Наталья Фядосава, Людміла Лелес, Сяргей Занька, Канстанцін Муха, Андрэй Новік, Раіса Ярашэвіч.

Калі ёсць захапленне, значыць наша жыццё працягваецца, і самае галоўнае, што гэтае захапленне належыць людзям.
Мікалай ЛЕНКАВЕЦ,
метадыст Ганцавіцкага раённага метадычнага цэнтра
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1721 | Дабавіў: admin | Тэгі: Вялікія Круговічы, Ганцавіцкі раён, Паланіца
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Кастрычнік 2011  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.