Панядзелак, 29.04.2024, 03:56

Галоўная » 2023 » Снежань » 26 » Вольга Івановіч — народны майстар Беларусі
18:09
Вольга Івановіч — народны майстар Беларусі
Як інфармуе Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў, Вольга Паўлаўна Івановіч стала восьмым па ліку майстрам у Ганцавіцкім раёне, які атрымаў ганаровае званне «Народны майстар Беларусі».

Вольга Івановіч — народны майстар Беларусі

Рашэнне аб прысваенні статусу народнага майстра было прынята 13 снежня на пасяджэнні экспертнай камісіі па народных мастацкіх рамёствах пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

Высокую адзнаку Вольга Паўлаўна атрымала за ўзнаўленне рамяства маляваных дываноў. Майстар здолела не толькі захаваць сакрэты традыцыйнага малявання для нашчадкаў, але і шчодра дзеліцца сакрэтамі майстэрства падчас правядення майстар-класаў, актыўна прымае ўдзел у шматлікіх фестывалях, выставах і святах народнай творчасці.

Шчыра віншуем майстра з гэтым дасягненнем! Няхай усе творчыя пачынанні і праекты абавязкова ўвянчаюцца поспехам!
Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 398 | Дабавіў: vitalis | Тэгі: Вольга Івановіч, Ганцавіцкі раён, Ганцавічы, народны майстар, Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў, Люсіна
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Снежань 2023  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.