Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца размяшчаецца па дарозе на вёску Ліпск каля могілак. Пабудавана ў 1992-1994 гадах з дрэва. На пачатку 2000-х абкладзена цэглай. Твор народнага дойлідства. Вырашана крыжовым ў плане аб'ёмам пад вальмавымі дахамі, завершана ў сяродкрыжжы, над пяціграннымі прыдзеламі і апсідай цыбулепадобнымі галоўкамі. Аналагічна завершана надбудаваная над фасадам чатырохгранная званіца. Уваход вырашаны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дахам. Фасады расчлянёны прамвугольнымі аконнымі праёмамі.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.