АЛЬКОЎ,
алькова (франц. alcove ад араб.) — памяшканне або частка яго (звычайна ў выглядзе прамавугольнай ці паўкруглай нішы) у сядзібных дамах і палацах 18 — пачатку 20 ст., вызначанае як спальнае месца.
У большасці выпадкаў не асвятлялася. Аздаблялі алькоў шпалерамі, размалёўкамі, стукавай ляпнінай (палацы ў Нясвіжы, в.Радзівілімонты Клецкага раёна і інш.). Алькоў, як і
алькежы, развіліся з жылых
камор сядзібных дамоў 16 — 17 ст.