Нядзеля, 05.05.2024, 21:41

АНЕКДОТ

Галоўная »
АНЕКДОТ (ад фран. і грэч. нявыдадзены) – жанр фальклору - кароткі ці зусім кароценькі мастацкі твор гумарыстычна-сатырычнага, часамі і жаргонна-нецэнзурнага характару пра незвычайныя падзеі, сітуацыі, людскія ўчынкі, як у мінулым, так і ў сённяшнім жыцці вядомых і, як кажуць, простых людзей, дзе збіраюцца ў адно характэрныя рысы, пільнае назіранне і імгненная рэакцыя, вастрыня, высмейванне антымаральнага ці фальшывага, лаканізм, глыбокі філасофска-псіхалагічны змест і падтэкст.

Анекдот, калі пашыраецца і ўзбагачаецца пабочнымі эпізодамі, дэталямі і г.д., можа перарасці ў казку, гумарэску. Беларускія народныя анекдоты друкаваліся ў зборніках П.Шэйна, Е.Раманава, М.Федароўскага, у календарах, газетах і часопісах, выкарыстоўваліся ў творах Ядвігіна Ш. («Важная фіга»), Якуба Коласа («Соцкі падвёў») і г.д. Выкарыстоўваюцца народныя анекдоты і цяпер – асабліва ў сродках масавай інфармацыі, але часам, на жаль, на вельмі нізкім разумовым, мастацкім узроўні.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 7
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.