БАБІНЕЦ – пярэдняя частка культавага будынка, частка асноўнага аб'ёму пад хорамі (царква Сынковічы Зэльвенскага раёна, касцёл у вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна) або самастойны аб'ём, які злучаны прамакутнім ці арачным праёмам з асноўным (царква Здзітава
Жабінкаўскага раёна).
На Беларусі вядомы з ХІ – ХІІ стст. (Сафійскі сабор у Полацку), пашыраны ў архітэктуры XV – XVIII стст.