Чацвер, 25.04.2024, 01:56

ЖАБІНКА

Галоўная »
ЖАБІНКАгорад (з 1970) раённага падпарадкавання, цэнтр Жабінкаўскага раёна, сельсавета і унітарнага сельгаспрадпрыемства «Жабінкаўскі». Размешчаны пры ўпадзенні р.Жабінка ў Мухавец, за 30 км на паўночны ўсход ад Брэста, 324 км ад Мінска, чыгуначны вузел — лініі на Брэст, Лунінец, Баранавічы. Аўтадарогамі звязаны з Кобрынам, Брэстам і Камянцом. 13,0 тыс. жыхароў (2008).

У канцы 18-пач. 19 ст. хутар у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У апошняй чвэрці 18 ст. каля Жабінкі прайшла чыгунка Масква – Брэст (уведзена ў пастаянную эксплуатацыю 28.11.1871). Пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя Жабінка. Побач узнік пасёлак, які значна вырас у 1882 г. пасля будаўніцтва ўчастка Палескіх чыгунак Жабінка – Пінск (135 вёрст, адкрыты 09.11.1882). У 1885 г. пабудавана праваслаўная драўляная Пакроўская царква. У 1892 г. 30 двароў, 282 жыхары, 6 крам, гасцініца, пошта, 3 карчмы, царква.

Жабінка
Герб Жабінкі

Паводле перапісу 1897 г. 45 двароў, 332 жыхары. Яўрэйскае насельніцтва складала звыш 40%. У 1902 г. Жабінка ўключана ў межы яўрэйскай аселасці. У пачатку 20 ст. ў Жабінцы створаны першыя прамысловыя прадпрыемствы: нафтавы склад для продажу газы, паравы млын, суконная майстэрня і тартак. У 1888-1905 гг. пракладзены тракт Федзькавічы - Жабінка - Камянец. Дзейнічаў Кобрынскі камітэт Усерасійскага саюза чыгуначнікаў. 15-га дня кожнага месяца праходзілі кірмашы. У 1914 г. ўзведзены касцёл паводле праекта губернскага архітэктара Данцова. У час 1-й сусветнай вайны Жабінка акупіравана ў 1915-18 гг. германскімі, у 1919-20 гг. польскімі войскамі. З 18.3.1921 г. ў складзе Польшчы, мястэчка і чыгуначная станцыя ў Збіражскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 74 двары, 610 жыхароў. 3 23.3.1928 г. мястэчка – цэнтр асобнай Жабінкаўскай гміны. У 1933 г. паліцыя ўчыніла жорсткую расправу над жыхарамі, якія адстойвалі свае сервітутныя правы.

Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы

3 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. цэнтр Жабінкаўскага раёна. У 1940 г. 230 двароў, 1830 жыхароў. Працавалі 2 лесапільныя заводы, 3 млыны, невялікая электрастанцыя пры млыне, 3 хлебапякарні, 7-гадовая школа, агітацыйны пункт, Народны дом, пошта, тэлеграф, амбулаторыя, аптэка, ветпункт. З 23.06.1941 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалена 21.07.1944 г. ў ходзе Люблінска-Брэсцкай аперацыі 1944 г. часцямі 28-й арміі 1-га Беларускага фронту. У баях за горад загінулі 249 савецкіх воінаў і партызан. З 1944 г. пачала выходзіць раённая газета "Ленінскі пуць". 3 16.04.1952 г. гарадскі пасёлак. З 1956 г. дзейнічае сярэдняя школа. Паводле перапісу 1959 г. 4595 жыхароў. У 1963 г. пасля будаўніцтва цукровага завода Жабінка пачала хутка разрастацца, да яе сталі далучацца навакольныя вёскі, у тым ліку Абрамавічы. Галінава, Жабіначка, Мышчыцы. У 1969 г. 6,7 тыс. жыхароў. З 23.12.1970 г. горад.

Жабінка
Касцёл Святога Язэпа

Жабінка
Чыгуначны вакзал

У 1989 г. 11,5 тыс. жыхароў. Сучасны горад развіваецца ўздоўж чыгункі, якая падзяляе яго на 2 часткі: паўднёвую (жылую) і паўночную (прамысловую). Архітэктурна-планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Кірава, Свабоды, Шашэйная, Піянерская, Камсамольская. У цэнтральнай частцы вуліцы Кірава размешчаны будынкі адміністрацыйна-грамадскіх і культурна-асветніцкіх устаноў: райвыканкома, Дома культуры, кінатэатра «Юбілейны», камбіната бытавога абслугоўвання, рэстарана «Вясёлка». Да вуліцы Кірава прымыкае мікрараён, які забудоўваецца сучаснымі дамамі. Працуюць 3 сярэднія, музычная школы, спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з пашкоджаннямі зроку, Школа мастацтваў (з 2005), Цэнтр выхаваўчай работы, 5 дашкольных устаноў, 3 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, бальніца, паліклініка, аптэкі. У 1965 г. на магіле ахвяр фашызму пастаўлены абеліск. Па вуліцы Камсамольскай размешчана Пакроўская царква – помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем утрыраваных форм класіцызму рэтраспектыўна-рускага стылю. У цэнтры горада – брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (1975) і помнік воінам-інтэрнацыяналістам (2002). Помнік землякам па вуліцы Калгаснай і падпольшчыкам па вуліцы Бадзяя. Каля гарадскіх могілак магіла ахвяр фашызму (1956) з адноўленай у 1993 скульптурнай групай. Помнік польскім партызанам (1993), забітым у 1943 г., і невядомаму лётчыку, збітаму ў пачатку вайны.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 14
Гасцей: 14
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.