Субота, 27.07.2024, 03:45

БАГАЧ, багатнік, багатуха

Галоўная »
БАГАЧ, багатнік, багатуха – старажытнае народнае свята, якое сяляне шчодра і весела адзначалі, калі ўсё з поля было ўжо ў гумне і ў скрынях. За сімвал свята мелі рэшатца жыта з устаўленай у яго васковай свечкай – багач. Жыта было з першага зажынкавага снапа. Абыходзілі ўсіх вяскоўцаў. Іх усюды сустракалі радасна, выносілі да стала жыта, пшаніцу і іншае збожжа, шчодра частавалі гасцей. Пасля абходу багач ставілі ў хаце аднаго з паважаных гаспадароў і пакідалі да новага жніва.

Па павер'і багач павінен быў не толькі захавацца, але і забяспечыць дому здароўе ды багацце. У сувязі са святам шырока бытавалі народныя прымаўкі: «Прыйшоў багач – кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 61
Гасцей: 61
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.