Чацвер, 25.04.2024, 23:51

БАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч

Галоўная »
Максім БагдановічБАГДАНОВІЧ Максім Адамавіч (27.11.1891, Мінск – 12 (25). 1917) – сын Адама Ягоравіча Багдановіча, паэт, перакладчык, крытык і гісторык – адна з загадак беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.

На Беларусі жыў вельмі мала, усяго каля 5 гадоў, разам з бацькамі (і з мачахай) па 1916 год жыў па-за яе межамі, дзе набываў адукацыю на рускай мове і дзе яго рыхтавалі на юрыста (у 1916-м скончыў у Яраслаўлі Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй і ўвосень гэтага года падаўся ў прыфрантавы Мінск, дзе ажывілася свядомая беларуская інтэлігенцыя (Зоська Верас, Змітрок Бядуля і інш.), памагаючы пацярпелым ад вайны і працягваючы рабіць беларускую справу.

У Мінск Максім прыехаў ужо вядомым (пачатак першай публікацыі ў 1907 г. у «Нашай ніве»), меў ужо нямала апублікаваных вершаў, перакладаў, рэцэнзій і артыкулаў на розныя тэмы, меў першую кнігу паэзіі «Вянок» (1913). Прыехаў з веданнем беларускіх фальклору, гісторыі, абагачэннем беларускай паэзіі лепшымі сусветнымі ўзорамі (пераклады Гарацыя, Авідзія, Шылера, Гейнэ, Пушкіна, Верлена, а таксама пераклады лепшых узораў паэзіі з персідскай, украінскай, сербскай, іспанскай, скандынаўскай, японскай літаратур) і заадно прыехаў заглыбляцца менавіта ў беларускія гісторыю, духоўны свет, роднае слова, каб беларуса разам з іншымі падняць да ведаў, мыслення, усведамлення сябе Чалавекам, Народам, Нацыяй, які ў свой час (з часоў Полацкага княства, як падкрэсліваў ён горача) меў сваю дзяржаўнасць і які павінен, абавязаны вярнуць сабе высокую годнасць па прыкладзе іншых акрыялых народаў.

Вялікая загадка Максіма Багдановіча ў тым, як ён удалечыні ад Бацькаўшчыны здолеў стаць такой вялікай Асобаю, так глыбока і хораша выяўляць свае, народныя думы і пачуцці, развіць беларускую паэзію ў такіх складаных формах, як тэрцыны, трыялет, актава, рандо, санет, скерца, бліскуча выяўляючы, што ўсе паэтычныя складанасці і яшчэ як след не апрацаванай літаратурна беларускай мове падуладныя ўжо! Ён спакойна і мірна нанёс магутны ўдар па шавіністах рознай масці, якія беларускую мову не пускалі на высокакультурны, сусветны пасад, адводзілі ёй месца толькі «пад мужыцкімі стрэхамі». Каб ён быў аўтар толькі «Слуцкіх ткачых», «Пагоні», «Зоркі Венеры», «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», дык мы ўжо і тады мелі б права, былі абавязаны сказаць: гэта – геній, з кагорты маладых геніяў рускага Лермантава, венгра Пёцефі і іншых, якія пражылі на свеце толькі крыху больш за 25 гадоў, але ярка азарылі родную мову і літаратуру.

Максім Багдановіч ішоў насустрач сваёй ранняй смерці з вераю: «Досі ўжо, браты, чужынцам мы служылі», «Ты не згаснеш, ясная зараначка», «Беларусь, твой народ дачакаецца» запаветнага, а тым, хто спасылаўся на цяжкасці, на свае бяссілле, спакойна, але мужна гаварыў: усё гэта так, але трэба праяўляць вытрымку і мужнасць: супраць цячэння можа толькі жывое паплыць!.. На вершы М.Багдановіча напісаны песні, опера, яго іменем названы вуліцы ў Гродне, Мінску, Гомелі, у сталіцы ёсць музей і помнік яму. Музеі М.Багдановіча дзейнічаюць ў Яраслаўлі і Ялце, у в.Вяззе Асіповіцкага раёна (на грамадскіх пачатках). Ёсць і ўсё больш развіваецца такая галіна беларускай літаратурнай навукі, як багдановічазнаўства. Помнік яму ёсць і ў далёкім Місхоры. Ягоная магіла, як і раней яго жыццё – па-за любімай Радзімай у Ялце.
Меню
рц альтернатива пенза отзывы
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
рц альтернатива пенза отзывы
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
рц альтернатива пенза отзывы

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.