БАСЭТЛЯ (польс. ад ням.),
басоля,
бас,
кантрабас – народны струнны смыковы музычны інструмент нізкага рэгістра, блізкі да
віяланчэлі. Самаробная мае розныя памеры, 3-4-жыльныя ці металёвыя струны, настроеныя на квінтах, часам 4-ладавыя адзнакі на грыфе.
Басэтля З XVIII ст. вядомая ў гродзенскіх, брэсцкіх, мінскіх мясцінах, найбольш у гарадах і мястэчках. Суседнічала са скрыпкай пад танцы, вясельныя маршы. Доўгага веку не мела.