Аўторак, 07.05.2024, 22:27

ВІЯЛАНЧЭЛЬ

Галоўная »
віяланчэльВІЯЛАНЧЭЛЬ (з італ.) – струнны смыковы інструмент скрыпічнай сям'і басатэнаровага рэгістра, які па сваёй спецыфіцы валодае сакавітым, пявучым, багатым фарбамі гукам, вялікімі тэхнічнымі і творчымі магчымасцямі. Увёўся ва ўжытак у канцы XV – пачатку XVI стст.

Класічныя ўзоры яго створаны ў Італіі. На Беларусі пачаў шырока выкарыстоўвацца ў XVIII ст. у прыдворных капэлах Нясвіжа, Слоніма, Гродна пад назвай «басэтля» (у дакументах захаваліся імёны некаторых выдатных выканаўцаў, сярод іх віртуоз з Гродна Пжаноўскі).

Беларускія кампазітары на працягу многіх дзесяцігоддзяў стварылі для яго шмат твораў розных жанраў: канцэрты, санаты, мініяцюры, а таксама рознага віду ансамблі з удзелам віяланчэлі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.