Субота, 27.04.2024, 01:24

БРЫЛЬ, капялюш, капялюх

Галоўная »
БРЫЛЬ, капялюш, капялюх – мужчынскі беларускі галаўны ўбор. Насіліся па ўсёй Беларусі, найдаўжэй – на Палессі і Панямонні. I цяпер шырока выкарыстоўваецца ў сцэнічным касцюме.

брыль, брылі
Брылі

Брылі плялі з саломы, мятліцы, лазы, чароту, насілі іх летам. Валеныя, лямцавыя брылі насілі і ў іншыя поры года. Палі плеценага брыля прамыя (шырыня 4 – 10 см), верх у выглядзе ўсечанага цыліндра (вышыня 8 – 10 см). Рознымі прыёмамі пляцення, тонкасцю паверхневай структуры адрозніваліся саламяныя брылі, выплеценыя звычайна з жытнёвых сцяблоў – у зубчыкі ці прама, прашытыя суравымі ніткамі ці конскім валоссем. Святочныя брылі паверсе палёў абвязвалі тасьмой розных колераў (шырыня 2 –3 см) ці аздаблялі штучнымі або жывымі кветкамі. На Палессі і на Віцебшчыне вакол верху прымацоўвалі ажурна выплеценую з конскага валосся чорную тасьму з кутасамі (з пасачкаў рознакаляровага сукна), якія спадалі на шыю і спіну. Аздабленне валеных, лямцавых брылёў было сціплае.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.