Панядзелак, 29.04.2024, 20:10

БРЫЧКА, калымага, калымажка, карахвашка, тарантас, зыбаўка, гойдаўка, павозка

Галоўная »
БРЫЧКА, калымага, калымажка, карахвашка, тарантас, зыбаўка, гойдаўка, павозка — лёгкі вазок для коннай запрэжкі. На Беларусі засведчана ў XVII ст., выкарыстоўвалася пераважна шляхтай і заможнымі сялянамі для ўрачыстага выезду.

У Заходняй Беларусі шырока ўжывалася ажно па 1944 год: пазней лічылася «панскім атрыбутам» (сям-там тыя, што захаваліся ў павецях, рэстаўрыруюцца сёння не столькі для патрэбы, колькі для памяці пра даўніну; у прыватнасці, Налібоччына). У брычцы былі аглоблі, куды запрагалі ў асноўным аднаго каня, чатыры колы, сядзенне на аднаго, двух ездакоў ці своеасаблівы кузаў для большага ліку пасажыраў (адпаведна, тады больш запрагалі коней), маглі быць адмысловы «дах» для абароны ад непагадзі, ззаду – прыстасаванне для рэчаў. Пярэднія колы былі меншыя, заднія большыя і прыкрываліся закрылінамі. Меліся падножкі, у вялікіх брычках – козлы для вазніцы. Кузаў размалёўваўся ці меў каларытную разьбу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.