Субота, 19.05.2012, 06:38

АГЛОБЛІ


АГЛОБЛІ — канструкцыйны элемент гужавых транспартных сродкаў або ворыўных прылад, што служыць для злучэння іх з цяглавай сілай.

Уяўляюць сабой пару жардзін (часцей з бярозы), прымацаваных канцамі да пярэдняй восі калёс ці да капылоў саней. Пры запрэжцы аглоблі змацоўваюцца з дугой гужамі ад хамута і рэгулююцца па яе шырыні атосамі, для мацавання якіх на верхніх канцах аглоблей з унутранага боку ёсць спецыяльныя металічныя насечкі.

У выязных экіпажах аглоблі нярэдка мелі авальны выгін у сярэдняй частцы, што стварала больш прасторы для запрэжанага каня. У сохах віцебскага і магілёўскага (падняпроўскага) тыпаў аглоблі (вобжы) рабілі больш кароткімі, утвараючы адзінае цэлае з асноўнай канструкцыяй, да іх канцоў ад хамута мацаваліся пастронкі. Ва Усходнім Палессі сустракалася пастроначная запрэжка з дадатковай аглобляй, што служыла сродкам тармажэння на спусках.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.