Пятніца, 26.04.2024, 12:21

БУБЕН, барабан

Галоўная »
БУБЕН, барабан – беларускі народны мембранны музычны інструмент. Драўляны альбо металічны абруч («рэшата»), абцягнуты з аднаго боку скурай (сабакі, цяляці, казляняці). У падоўжаных проразях – штыфты (стрыжні) з парамі рухомых круглых бляшак («ляскотак»). Пад скурай накрыж падвязаны бразготкі.

бубен
Бубен

Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, вібрыруючым трэнні вялікім пальцам па скуры. На бубне можна дабіцца рознагукавога і дынамічнага гучання. Назва «бубен» вядомая здаўна – з ваенных бітваў і забаў скамарохаў. Пашыраны быў па ўсёй Беларусі, ужываўся пры выкананні асобных рытмічных танцаў і вясельных маршаў.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.