Нядзеля, 28.04.2024, 09:00

ВАДЗЯНІК

Галоўная »
ВАДЗЯНІК — у старадаўніх павер'ях беларусаў і іншых народаў – уладар вадаёмаў, жывых істот у іх. На Беларусі яго ўяўлялі ў выглядзе старога чалавека, укрытага водарасцямі і цінай, з зялёнай барадой, доўгімі валасамі на калінападобнай галаве, расплывістым тварам.

Лічылі, што вадзянік жыве ў вірах рэк, асабліва каля млыноў ("вірнік"), на дне азёр, крыніц, глыбокіх калодзежаў ("ціхоня"). Яму прыпісвалі рух, памутненне вады, пару над ёй, разлівы рэк, псаванне рыбалоўных прылад, разбурэнне плацін, млыноў, гібель людзей і жывёл у вадзе (увасабленне воднай стыхіі, яе небяспекі). У першыя замаразкі млынары часам ахвяроўвалі яму мяса, а ў некаторых месцах (на поўначы Міншчыны) рыбакі звярталіся да яго з просьбай паспрыяць лоўлі.

Вобраз вадзяніка страціў рэлігійнае значэнне ў 2-й палове 19 – пачатку 20 ст і захаваўся ў фальклоры (марскі цар у старажытна-рускіх былінах і чарадзейных казках беларусаў і іншых народаў).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.