Панядзелак, 29.04.2024, 20:18

ВАЗОК

Галоўная »
ВАЗОК – лёгкiя выязныя caнi. Іх выгляд у значнай ступені адлюстроўваў заможнасць i сацыяльную прыналежнасць уладальнiка. Дэкаратыўна aздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазнiцы, яго абшывалi лубам цi тонкімі дошкамi, у заможнай шляхты абiвалі знутры сукном, высцiлалi футрам, часам меў закрыты ці паўзакрыты верх. Спінку i перадок часта ўпрыгожвалі контурнай або прапiлаванай разьбой размалёўвалi разнаколернымi pacліннымі цi геаметрызаванымі узорамі. Мясцовыя майстры дасягалi разнастайнасцi ў афармленнi асобных элементаў, ix узгодненасцi форм i прапорцый, што надавала ўсёй канструкцыі функцыянальную мэтазгоднасць, лёгкасць i выразнасць.

вазок
Вазок. Вёска Вулька Драгічынскага раёна

вазок
Вазок. Вёска Бершты Шчучынскага раёна

Вазкі вядомы са старажытнасцi, ў сярэднiя вякi важныя службовыя асобы, магнаты выкарыстоўвалi ix ва ўрачыстых выездах нават улетку. Сялянам замест вазкоў звычайна служылi развалкi, паверх якiх у задняй частцы мацавалася трохбаковая спiнка (драбiнка) або плецены палукашак. У сельскай мясцовасцi вазок зрэдку сустракаецца i ў наш час.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.