ВІЛЕНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ШКОЛА – умоўная назва мастацкіх кафедраў, якія існавалі пры Віленскім універсітэце ў 1797 – 1832 гг.: малюнка і жывапісу (з 1797 г.), скульптуры (1803 – 1826 гг.), гравюры (з 1805 гг.), што давалі першапачатковую мастацкую падрыхтоўку для паступлення ў акадэмію мастацтваў.
Школа адыграла вялікую ролю ў развіцці літоўскай, польскай і беларускай культуры названага часу. У ёй навучаліся такія вядомыя мастакі, як I.Аляшкевіч,
Казімір Бахматовіч,
Валенцій Ваньковіч, Я.Ламель, В.Дмахоўскі, Н.Орда, I.Хруцкі і шмат іншых.
I пасля спынення дзейнасці школы закладзеныя ёй традыцыі працягвалі развівацца і ўдасканальвацца ў 2-й палове XIX ст.