Пятніца, 26.04.2024, 09:58

ВІЛЕНСКІ КРАЙ

Галоўная »
ВІЛЕНСКІ КРАЙ – назва зямель паўночна-заходняй Беларусі і паўднёва-усходняй Літвы, што ў красавіку-чэрвені 1919 і кастрычніку 1920 гг. захоплены польскім войскамі і да верасня 1939-га ўтрымліваліся Польшчай.

Наконт Віленскага краю неаднаразова праводзіліся савецка-літоўскія, польска-літоўскія перамовы (фактычна без удзелу БССР), быў Віленскі канфлікт 1920 г., калі беларускія дывізіі на чале з генералам Л.Жалігоўскім захапілі Вільню і Віленскі край і калі была ўтворана так званая Сярэдняя Літва, у якой 20 лютага 1922 г. былі праведзены выбары і ў выніку іх Віленшчына далучалася да Польшчы. Польскі сейм 22 сакавіка 1922 г., а 15 сакавіка 1923 г. Савет Лігі нацый адобрылі гэтае рашэнне. Літоўскі і савецкі ўрады не прызналі гэтага падзелу і далучэння.

У снежні 1925 г. Віленскі край быў раздроблены і падзелены паміж Віленскім, Навагрудскім і Беластоцкім ваяводствамі. 19 верасня 1939 г. былы Віленскі край заняла Чырвоная Армія, большая частка яго з Вільняй была перададзена Літве (6909 км²). У жніўні і лістападзе 1940-га Літоўскай ССР перададзена больш за 2600 км² тэрыторыі Беларускай ССР.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.