Субота, 27.04.2024, 00:43

ВІЛЬЧЫК, вільчак, канёк

Галоўная »
ВІЛЬЧЫК, вільчак, канёк – 1) верхняе рабро двухсхільнай страхі.

2) Разное ўпрыгожанне вяршынь закрылін. Вільчыкі бываюць парныя (утвараюцца верхнімі выпускамі 2 перакрыжаваных закрылін) і адзінарныя. Парныя — найбольш старадаўняе і пашыранае ўпрыгожанне сялянскай хаты. Іх робяць тэхнікай прапілоўкі ў выглядзе стылізаваных рагоў, конскіх галоў, птушак, змей.

вільчык
Вільчык

Ёсць меркаванні, што раней вільчыкі выконвалі абярэгавую функцыю (глядзіце ў артыкуле Апатрапей), але з цягам часу іх магічны сэнс страціўся, яны сталі выключна дэкаратыўным элементам. Адзінарныя вільчыкі з'явіліся ў пачатку 20 ст., іх вырэзваюць з адной дошкі і прыбіваюць на скрыжаванні закрылін. Разам з традыцыйнымі дэкаратыўнымі матывамі (раслінны, зааморфны, геаметрычны) сустракаюцца формы, уласцівыя толькі адзінарным вільчыкам (піка, страла, сэрца і інш.).

У наш час формы вільчыкаў ўзбагачаюць сучаснай эмблематыкай (зорка, голуб). Вільчыкі вядомы па ўсёй Беларусі, за выключэннем паўднёва-заходніх раёнаў Гомельшчыны, дзе больш пашыраны 4-схільныя дахі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.