Аўторак, 07.05.2024, 16:52

ГЕРАЛЬДЫКА

Галоўная »
ГЕРАЛЬДЫКА – гербазнаўства, сістэма ведаў і правіл складання і карыстання гербамі. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая на падставе вывучэння гербаў дапамагае вызначыць час стварэння, аўтарства, прыналежнасць адзначаных гербамі твораў мастацтва, гістарычных помнікаў, дакументаў і інш. Цесна ўзаемазвязана з археалогіяй, нумізматыкай, сфрагістыкай, генеалогіяй і іншымі гістарычнымі дысцыплінамі. Рэгламентавала элементы герба, надавала кожнаму пэўны змест і сэнс.

Геральдыка – гэта навука сімвалаў і алегорый. Узнікла са звычаю абвяшчаць перад пачаткам турніра выяву герба рыцара як доказ яго права на ўдзел у спаборніцтве. Першыя творы па геральдыцы – вершы і паэмы паэтаў-герольдаў – пабачылі свет ў 2-й палове XIII ст. Найбольш старажытны твор па геральдыцы – «Цюрыхскі гербоўнік» 1-й паловы XIV ст. У XIV ст. узніклі герольдыкі – установы, якія займаліся тэарэтычнымі і практычнымі пытаннямі геральдыкі. У ХVІ – ХVІІІ стст. тэорыю геральдыкі распрацоўвалі і сістэматызавалі вучоныя-геральдысты. З узнікненнем саслоўных манархій права надання і зацвярджэння гербаў стала выключнай прывілеяй каралёў.

На Беларусі пачалі актыўна распаўсюджвацца правілы заходнееўрапейскай геральдыкі пасля Гарадзельскага прывілея 1413 г. Да гэтых правілаў дадаваліся і розныя мясцовыя сюжэты. У ХVІ – ХVІІ стст. у беларускай літаратуры былі пашыраныя эпікрамы, што пісаліся да гербаў знатных асоб і гарадоў (аўтары А.Рымша, Л.Мамоніч і інш.). Пасля далучэння Беларусі ў склад Расійскай імперыі праекты гербаў беларускіх гарадоў зацвярджалі геральдычная калегія (асноўны малюнак) і вярхоўная ўлада (дадаваўся двухгаловы арол), пазней, з прысваеннем гербаў губерням у гарадскія гербы ўключаліся і губернскія. У Расіі і на Беларусі першыя творы па геральдыцы мелі характар гербоўнікаў – кніг з малюнкамі і апісаннямі гербаў. З 1897 года складаўся «Агульны гербоўнік дваранскіх родаў Усерасійскай імперыі». У 1900-м г. выдадзены «Аршанскі гербоўнік» і «Гербоўнік Віцебскага дваранства».

геральдыка, герб
Элементы гербу

У апошнія дзесяцігоддзі на Беларусі выдадзена некалькі розных даследаванняў па геральдыцы. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 441 ад 7 жніўня 2002 г. створаны Геральдычны савет пры Прэзідэнце, які рэгулярна разглядае праекты гербаў і сцягаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны, пасля чаго яны ўносяцца ў Дзяржаўны геральдычны рэгістр Рэспублікі Беларусь. Зараз большасць буйных населеных пунктаў краіны маюць ужо свае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.