Пятніца, 26.04.2024, 19:35

ГЕРБ

Галоўная »
ГЕРБ (першапачатковае паходжанне ад ням. спадчына) – эмблема (ад грэч. рэальная аздоба), спадчынны знак адрознення, спалучэнне фігур і прадметаў паводле рэгламентаваных норм геральдыкі, якія маюць сімвалічнае значэнне і якія выяўляюць старажытныя традыцыі ўладальніка. Гербы былі і ёсць рознага прызначэння – дзяржаўныя, зямельныя (гарадоў, губерняў, абласцей, правінцый рознага ўзроўню), карпарацыйныя (сярэдневяковых цэхаў-аб'яднаўнняў па прафесіях), родавыя (княскія, шляхецкія, дваранскія). Выяўляліся на сцягах, шчытах, пячатках, манетах, зброі, збудаваннях, хатнім начынні, творах мастацтва, рукапісах, кнігах і інш.

Дзяржаўны герб засведчыўся з ІІІ-га тысячагоддзя да н.э. (у шумерскіх дзяржавах, Старажытнага Егіпта, Старажытнай Грэцыі і інш.). Тады звычайна адлюстроўвалі жывёл-апекуноў племя альбо роду. Старажытныя славяне пакінулі пра сябе памяць тым, што родавыя або сямейныя знакі маёмасці («меткі», «клеймы», «рубяжы» і інш.), якія пазначалі на предметах і рэчах. У эпоху, названай пачаткам утварэння Кіеўскай Русі, часта сустракаецца выява трызубца. У тым ліку і на некаторых сённяшніх беларускіх землях, што мелі цесныя сувязі з тагачасным Кіевам. Гербы дваранскіх родаў узніклі ў Заходняй Еўропе ў XI – XIII стст. пасля Гарадзельскай уніі 1413 г., калі на новым этапе, пасля Грундвальдскай бітвы 1410-га, былі агавораныя ўмовы саюза польска-беларуска-літоўскіх і іншых земляў у адной дзяржаве, гербы пачалі пашырацца сярод шляхты Беларусі. Уласна беларускі герб упершыню апісаны ў працах польскага даследчыка Яна Длугаша (1415 – 1480), які вывучаў гісторыю ВКЛ, і іншых вучоных. Старажытныя гербы складаліся з васьмі элементаў – шчыта, шлема, нашлемніка (у ім часта пазначаліся вайсковыя знакі адрознення), намёта (дэкаратыўнае ўпрыгожанне ў выглядзе стылізаваных раслін, стужак), мантыі, шчытатрымальніка (выявы звяроў, фантастычных істот, анёлаў), дэвіза. Асабліва адмыслова і сімвалічна змястоўна размалёўваліся шчыты.

Гарадам у Беларусі ХVІ – ХVІІІ стст. гербы звычайна даваліся з Магдэбургскім правам. Напрыклад, гербы Брэста, Віцебска, Мінска, Гродна, Магілёва, Слоніма, Мазыра, Навагрудка, Нясвіжа, Пінска, Пружан, Ліды, Камянца, Радашковіч, Кобрына і інш. пісьмова засведчаныя яшчэ ў XVI ст. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі складваліся і зацвярджаліся новыя гербы беларускіх гарадоў, у якіх выхалошчвалася старажытная беларуская гісторыя і ўводзілася іншая, часамі абстрактная сімволіка.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады і ў сувязі з яе дэкрэтам «Аб скасаванні саслоўяў і грамадзянскіх чыноў» былі скасаваныя правы на асабістыя гербы. З утварэннем саюзных рэспублік СССР кожная з іх займела свой герб на аснове савецкіх сімвалаў. У 1991 г. з набыццём статуса незалежнай суверэннай краіны Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь адноўлены старажытны герб «Пагоня». Пасля рэферэндума 1995 г. быў зацверджаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з выявай геаграфічнага контуру Беларусі і пяціканцовай зоркі наверсе.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.