Серада, 08.05.2024, 21:16

ГРЫГАРОВІЧ Іван Іванавіч

Галоўная »
ГРЫГАРОВІЧ Іван Іванавіч (1792, г. Слаўгарад Магілёўскай вобл. – 1852 г.) – беларускі гісторык. Як пісалася ў савецкі час, ягоныя фальклорныя, мовазнаўчыя і іншыя працы мелі характар афіцыйна-дваранскага накірунку.

Сёння ёсць і іншая думка. Каб штосьці сказаць сваё, душэўнае і набалелае, беларусу трэба было ў час Расійскай імперыі прыстасоўвацца да расійскіх імперскіх канонаў. Тады царызм літаральна лютаваў на Беларусі – перавучваў іх на «западнорусцев». У адпаведным накірунку працавалі прыезджыя (часамі бедныя, але вельмі прагавітыя да багацця), а мясцовыя, як Грыгаровіч і іншыя, мусілі прыстасоўвацца. Хто занадта заўзята, хто, як пісалі класікі, – «пакрыёма». Грыгаровіч, як чалавек духоўнага звання, быў засяроджаны, асцярожны, спакойна збіраў матэрыялы па царкоўнай гісторыі, выдаў першы беларускі археаграфічны зборнік «Беларускі архіў старажытных грамат» (Ч. 1, 1824), зборнік твораў архіепіскапа Г.Каніскага (1717-1795). Таксама прымаў удзел у падрыхтоўцы выдання «Актаў Заходняй Расіі» (Т. 1-5, 1846-1853), дзе не ўбярогся ад вышэйназваных навуковых хібаў. Але мы сёння павінны ацаніць яго станоўча, скажам, за тое, што ён у душы быў прыстойны чалавек і грамадзянін сваёй Радзімы: складаў слоўнік беларускай мовы, якой хацеў ва ўмовах русіфікацыі забяспечыць доўгае жыццё.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.